120 просмотров
Рейтинг статьи
1 звезда2 звезды3 звезды4 звезды5 звезд
Загрузка...

Рассказы белорусских писателей на белорусском языке читать. Ведай нашых

«Сказки белорусских писателей»

Минск: Юнацтва , 1988 г.

Тираж: 100000 экз.

Тип обложки: твёрдая

Формат: 70×100/16 (170×240 мм)

Иллюстрация на обложке и внутренние иллюстрации Н. Селещука.

  1. Максим Богданович. Мушка-зеленушка и Комарик-носатый сударик (стихотворение, перевод И. Бурсова), стр. 5-12
  2. Антон Белевич. Мороз-партизан (стихотворение, перевод И. Бурсова), стр. 13-19
  3. Дмитрий Беспалый. Волчья доброта (сказка, перевод А. Черкасова), стр. 20-22
  4. Геннадий Буравкин. Зай и Яблонька (стихотворение, перевод И. Бурсова), стр. 23-32
  5. Рыгор Бородулин. Добрые соседи (стихотворение, перевод И. Бурсова), стр. 33-36
  6. Змитрок Бядуля. Клад (сказка, перевод В. Казберука), стр. 37-43
  7. Галина Василевская. Улыбка (сказка, перевод А. Черкасова), стр. 44-46
  8. Анатолий Велюгин. Диво (стихотворение, перевод В. Тараса), стр. 47-64
  9. Артур Вольский. Лесной переполох (стихотворение, перевод И. Бурсова), стр. 65-70
  10. Василь Витка. Белочкино горе (стихотворение, перевод В. Корчагина), стр. 71-84
  11. Сергей Граховский. Светлячки (стихотворение, перевод И. Бурсова), стр. 85-89
  12. Анатолия Гречаников. Сказка про Ивана-гончара и урода-царя (сказка, перевод С. Красикова), стр. 90-99
  13. Алексей Дударев. Синеглазка (сказка), стр. 100-103
  14. Аверьян Деружинский. Сказка про воду, огонь и ветер (стихотворение, перевод И. Бурсова), стр. 104-106
  15. Василь Зуёнок. Волк решил построить дом (стихотворение, перевод И. Бурсова), стр. 107-109
  16. Ольга Ипатова. Витик-Любопытик (стихотворение), стр. 110-113
  17. Якуб Колас. Рак-усач (стихотворение), стр. 114-137
  18. Михась Калачинский. Как дудка медведя спасла (стихотворение, перевод В. Тараса), стр. 138-143
  19. Владимир Короткевич. Чертов клад (сказка, перевод В. Машкова), стр. 144-151
  20. Владимир Каризна. Хитрость и ум (стихотворение, перевод В. Тараса), стр. 152-154
  21. Клавдия Калина. Пересмешник (сказка, перевод А. Черкасова), стр. 155-156
  22. Елена Кобец-Филимонова. Семь художников (сказка), стр. 157-159
  23. Наум Кислик. Кукареки (стихотворение), стр. 160-167
  24. Владимир Липский. Умный петушок (сказка, перевод И. Бурсова), стр. 168-171
  25. Олег Лойко. Почему не стареет дуб (стихотворение, перевод С. Пайны), стр. 172-174
  26. Евдокия Лось. Сказка про Ласку (стихотворение, перевод И. Бурсова), стр. 175-183
  27. Валентин Лукша. Черные аисты (стихотворение, перевод И. Бурсова), стр. 184-189
  28. Микола Малявко. Как зайцы с тушканчиками в футбол играли (стихотворение, перевод В. Тараса), стр. 190-196
  29. Нина Матяш. Два брата и топор (стихотворение, перевод В. Тараса), стр. 197-203
  30. Павел Мисько. Старомодный Заяц (сказка), стр. 204-210
  31. Иван Муравейко. Сказка про Минуту и Анюту (стихотворение, перевод С. Пайны), стр. 211-214
  32. Эди Огнецвет. К ежику в гости (стихотворение, перевод Г. Чиж), стр. 215-217
  33. Алексей Пысин. Лесная газета (стихотворение, перевод С. Пайны), стр. 218-223
  34. Петр Рунец. Как заяц медведю помогал (сказка, перевод В. Машкова), стр. 224-226
  35. Вера Сурская. Молодые дубки (сказка), стр. 227-230
  36. Максим Танк. Былина о космическом путешествии муравья Бадини (стихотворение, перевод Е. Адарич), стр. 231-240
  37. Нина Тарас. Кот, собака и мышь (стихотворение, перевод С. Пайны), стр. 241-243
  38. Роман Тармола. Три ласточки (стихотворение, перевод И. Бурсова), стр. 244-248
  39. Кастусь Цвирка. Пчелы и цветы (стихотворение, перевод И. Бурсова), стр. 249-254
  40. Николай Чернявский. Необыкновенный урок (стихотворение, перевод С. Пайны), стр. 255-258
  41. Иван Шутько. Трусишка (сказка, перевод А. Черкасова), стр. 259
  42. Станислав Шушкевич. Пчела и овод (сказка, перевод И. Бурсова), стр. 260-262
  43. Александр Якимович. Красная звезда (сказка, перевод А. Черкасова), стр. 263-269

Якуб Колас – Страказа (на белорусском языке)

Якуб Колас – Страказа (на белорусском языке) краткое содержание

Страказа (на белорусском языке) – читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Страказа (на белорусском языке)

Калi абмiнуць малапатрэбныя або зусiм непатрэбныя словы (а iх, на жаль, вельмi многа), дык можна проста сказаць: такое прыгожае возера, з такiмi прывабнымi берагамi – то высокiмi, то адхоннымi з купчастымi дубамi i соснамi па краях возера, рэдка сустрэнеш.

Надзвычай ясная, спакойная ранiца выдалася ў гэты дзень. Возера лагодна пакалыхвала свае хвалi, i, каб пачуць iх шум, трэба было дужа ўважлiва прыслухоўвацца да гамонкi дробных хваляў, што, як срэбра, пералiвалiся на сонцы. I толькi палоску танюсенькай белай пены, нiбы карункi на падоле маладзiцы, пакiдала возера ўздоўж свайго берага. Тым, хто сядзеў у гэты час над возерам i любаваўся жывым срэбрам яго дробненькiх скалак-хваляў i ўслухоўваўся ў iх музыку, давялося пабачыць надзвычай цiкавы малюнак: з пясчанага i неглыбокага дна возера выпаўзалi на бераг дзiўныя, зеленаватага колеру нейкiя iстоты, падобныя да вадзяных жукоў. Выпаўзшы з возера, жукi некаторы час нерухома сядзелi на цёплым пясочку. I тут, на вачах, з iмi адбывалася дзiўная змена: шкарлупiна раскiдалася, спаўзала, i з жука выклёўвалася маладзенькая, далiкатная стракозка з празрыстымi, бы слюда, крыльцамi.

Читать еще:  Загадки картины мона лиза леонардо да винчи. Все секреты моны лизы

Момант пасядзеўшы, яна разгортвала крыльцы i жвава падымалася ў паветра. Так нараджалася новае стварэнне. Праз пару хвiлiн цэлы рой рэзвых, рухавых стракозак закружыўся над возерам i яго берагамi i далёка над полем. Як радасна i весела пачыналася маладое жыццё! Здавалася, канца не будзе яго радасцi. Стракозкi мiтусiлiся ў паветры, ганялiся адна за другою, лавiлi камарыкаў, сутыкалiся ў паветры. Нават не заўважылi, як сонца пачало схiляцца на захад i ўсё нiжай i нiжай спускацца над зямлёю, а потым i зусiм схавалася за лесам. У паветры значна пахаладзела, пацягнула вiльгаццю. Кропелькi яе сталi выступаць на празрыстых крыльцах стракозак, адчаго i лятаць iм стала значна цяжэй. Страх агарнуў маладых стракозак, бо яны не ведалi жыцця – гэта быў першы дзень яго, першы дзень iх веку. Адна стракозка, абцяжараная кропелькамi расы, ледзь-ледзь даляцела да альховага кусцiка, што стаяў над возерам, i прысела на яго лiсцiк у самым зацiшным месцы. Яна вельмi перапалохалася i думала, што жыццё яе ўжо скончылася. А ноч была свежая, халодная. “Канец!” – думала стракозка. Але назаўтра мрок развеяўся, пасвятлела, i нарэшце ўзышло сонейка. Яно абсушыла завiльгатнелыя крыльцы стракозкi, што прытулiлася на альховым кусцiку над возерам. Яна акрыяла. Да яе вярнулася жыццёвая сiла. Малапаслухмянымi лапкамi яна пасцiрала рэшткi расы на крыльцах. Вядома, ёй дужа памагло сонца. Стракозка зусiм ачуняла. Яна пачула сiлу, i ёй захацелася пагуляць, пакружыцца ў паветры, дзе ўжо мiтусiўся цэлы рой стракозак.

Наступны вечар, мрок, вiльгаць i прахалода ўжо не палохалi яе, бо яна ведала, што надыдзе новы ясны дзень. I была ўпэўнена, што так будзе i надалей i назаўсёды.

Але яна моцна памылiлася, бо таго дасведчання, што прынеслi ёй два-тры днi добрага надвор’я, было вельмi мала, каб цвяроза i разумна глядзець на жыццё i надалей.

На свеце вечнага няма нiчога. Жыццё мяняецца. Адна яго форма змяняе другую, i так бесперастанку – такi ўжо закон жыцця. I гэтак здарылася i тут. Надвор’е змянiлася. На неба наплылi хмары i ахiнулi яго. Падзьмуў халодны вецер, некалькi дзён падрад лiлi дажджы. Бедная стракозка, праз меру даверыўшыся альховаму кусту, што стаяў над возерам i на якiм правяла яна некалькi начэй, зусiм акалела ад холаду. Узышоўшае праз колькi дзён гарачае сонца ўжо не магло ажывiць зусiм акалелую стракозку. I не давялося ёй ужо весялiцца ў празрыстым паветры. Вестка аб тым, што стракозка загiнула, абляцела бераг шматвяковага возера. Магутны дуб, што стаяў над возерам, сумотна зашумеў сваiм шатрыстым верхам i сказаў:

– Беднае ты стварэнне, стракозка! Чаму ты загiнула без часу? А таму, што адным альховым кустом не можна замыкаць i абмяжоўваць свайго жыцця. На свеце ёсць шмат прытульных куточкаў i сховiшч, дзе можна перачакаць i схавацца ад розных нягодаў.

Похожие книги на “Страказа (на белорусском языке)”, Якуб Колас

Книги похожие на “Страказа (на белорусском языке)” читать онлайн бесплатно полные версии.

Якуб Колас – Тоўстае палена (на белорусском языке)

Якуб Колас – Тоўстае палена (на белорусском языке) краткое содержание

Тоўстае палена (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Тоўстае палена (на белорусском языке)

– Не! Я яго-такi жыцця рашу. У катаргу пайду, а галаву яму скручу!

Злосна прайшоўся Паўлюк па хаце i з сiлаю шпурнуў на лаву рукавiцы.

Жонка, стоячы з вiлкамi каля печы, так i застыла. У чыгунчыку пабегла зацiрка, а яна ўсё стаiць, слухае, чаго крычыць Паўлюк i хто яго так угнявiў.

Паўлюк Трывай толькi што прыехаў з лесу. I трэба ж было чарцям нагнаць на гэты час аб’ездчыка на камору! Знайшоў адно паленца, таўсцейшае процi меры, i з-за таго паленца абярнуў увесь воз дроў.

– А каб на цябе лiха абярнулася, трасца тваёй матары, гад ты печаны! Каб табе мазгi звярнулiся!

Нiяк не мог супакоiцца Паўлюк.

– Гэта ўсё Сучынскi? – пытае жонка.

– А няўжо ж хто. Ён!

– От гад! Праўдзiвы сабака. Вельмi верны служака. Усё роўна пойдзеш к чортавай матары, басяк! Думаеш, мiласць заслужыш у князя? А як жа! Расчыняй губу!

Паўлюк тым часам сцiх. Сядзiць над мiскай з гарачым квасам i думае, вiдаць, важную думку, бо ўжо заметна было, як хадзiлi яго скiвiцы: не так проста, як звычайна, а нейк трохi наўкруг, як жорны.

I праўда – Паўлюк думаў. Думаў, як злавiць Сучынскага i паказаць яму гэтае палена на яго ўласнай скуры.

Читать еще:  Человек в футляре анализ героя. Анализ «Человек в футляре» Чехов

Прайшло ўжо з тыдзень часу, а злосць Паўлюка на аб’ездчыка Сучынскага ўсё не астывае. Ды як ёй астыць, скажыце? Пойдзе Паўлюк ранкам даваць каню сена, пападзецца пад ногi палена i лiшнi раз напомнiць Паўлюку тое тоўстае палена, з-за якога яму Сучынскi звярнуў на каморы дровы. I дзе ён нi павернецца, то ўсюды так цi iначай натыкаецца на праклятае палена. Пойдзе да суседа, там якраз на дрывотнi пiлуюць палена. Зойдзе ў хату, – у хаце суседская жонка, як сумыслу, гаворыць:

– Ото-ж якое тоўстае палена! I ў печ не ўправiш!

Выйдзе Паўлюк на вулiцу, там якi-небудзь сабакар ганяецца з паленам за сабакамi.

Палена, палена i палена! Бадай вы пагарэлi! Як бы на свеце больш i няма нiчога, апроч гэтага палена. А ляжа Паўлюк спаць, перад вачыма так i стаяць палены.

– Ну ж, гад! Не дажджэ тваё лiха! – скрозь зубы цэдзiць Паўлюк i варочаецца на другi бок.

– Мамка! – крычыць дзесь у кутку малы хлопчык, сын Паўлюка: – я скочваюся; цi няма чаго палажыць збоку?

– Злезь, сынок, пашукай каля печы палена i падлажы пад сеннiчок, адзываецца з-пад лахманоў мацi.

Паўлюк сярдзiта варушыцца на пасцелi i стогне, як звязаны стары маркач, якога стрыгуць. А хлопчык ужо шворыцца каля печы.

– Чорт iх ведае, якiя тут палены! – бунтуецца хлопец: – усё нейкiя так плашкi. Каб дзе знайсцi крыху таўшчэйшае.

– Пайшоў спаць! Сну на цябе няма! – не вытрымлiвае Паўлюк i падымае галаву, а сын, узяўшы палена, шыбуе ў запек i грукае паленам на ўсю хату.

Паўлюк успамiнае Сучынскага i ад злосцi скрыгiча зубамi.

– Што ты, Паўлюк, скрыгiчаш? – пытае, лежачы збоку, жонка.

– Нешта, падла, зуб заныў, – лжэ Паўлюк, каб адчапiцца, i варочаецца ад жонкi ў другi бок.

– А ты вазьмi сцюдзёнай вады, там каля парога стаiць на палене, – радзiць Паўлюку жонка.

– Спi лепей! – сцяўшы зубы, гаворыць Паўлюк.

Патрошкi ў хаце ўсё зацiхае, i салодкi сон усiм змыкае вочы. Адны толькi насы зайгралi цяпер на ўсе галасы. Адзiн нос тоненька высвiстваў:

Другi жаласна ныў, як малады каршун у гняздзе:

Нос самога Паўлюка граў тоўста, з лёкатам i перабоямi, як бусел над маладымi буслянятамi. Так i вiдаць было, што гэтак можа iграць толькi гаспадарскi нос.

Паўлюк спаў, але i сплючы не мог ён пазбавiцца ад праклятага палена. Прыснiўся яму сон. Здаецца, едзе ён з лесу, вязе дровы. Спатыкаецца Сучынскi, i Паўлюк, многа не гаворачы, падыходзiць да аб’ездчыка i – трах яго па мордзе! Завязалася бойка. Пакацiлiся яны абодва на зямлю, аб’ездчык, кiдаючыся, навалiўся Паўлюку на ногi. Паўлюк хоча iх выслабанiць i не можа: замест Сучынскага зрабiўся тоўсты кругляк. Паўлюк мардуецца, вырабляецца; спацеў увесь, робiць апошняе натужэнне, моцна варушыць нагамi.

Тут – грук яму жонка ў плечы!

– Га? Што! – усхапiўся Паўлюк.

– Чаго ты трапечашся? бязмала галёнкi мне не перабiў!

– Добрая галёнка – чуць ног не павыкручваў.

Было яшчэ рана, – чэрцi на кулачкi не выходзiлi, – як прачнуўся Паўлюк i аслабанiўся ад “тоўстага кругляка”. Сон яго ўжо разагнаўся, i як Паўлюк нi плюшчыў вочы, заснуць ужо не мог.

– Што ж? Трэба ўставаць, – рашыў Паўлюк i падняўся. Абуўшыся i апрануўшыся, пайшоў ён у гумно. Праз поўгадзiны з току пачуўся мерны стук адзiнокага цэпа. На таку ляжаў пасад жыта ў восем снапоў, паложаных па пары, каласы з каласамi. Паўлюк пачародна абiваў цэпам то адзiн, то другi снапок i паволi, ды заложна, наступаў на снапы, зрэдку чуць падаючыся назад, каб спрытней было выбiць зерняткi, але, уагуле, ён усё iшоў уперад, аж покi не даходзiў да апошняга снапка. Тады ўжо ён, злёгку стукаючы цэпам, адыходзiў назад, прыбiваў каласкi. Абабiўшы адзiн бок снапкоў, ставiў цэп, варочаў iх на другi бок ды зноў такiм жа парадкам калацiў iх. Акалацiўшы, развязваў, знiмаў перавяслы, рассцiлаў снапкi ў пласты, зноў бiў, зноў варочаў, вытрасаў кулi, мяў салому i так да канца, покi не канчаў усяго пасаду.

Малоцiць Паўлюк, а думкi так i варушацца ў галаве. Думалася пра сон, нiяк ён не выходзiў з галавы, – пра аб’ездчыка Сучынскага, аб тым, як iдзе яго злавiць i хоць бы ўсмак папабiць гада. Забудзецца Паўлюк, думаючы аб Сучынскiм, i так пачынае жарыць цэпам, што сноп падскаквае ўгару. Паўлюк у гэты момант думае аб тым, як ён бiў-бы Сучынскага. Звязвае куль, i здаецца, што ён павалiў аб’ездчыка i душыць яго. Паўлюк забываецца да таго, што перавясла трашчыць у руках i рвецца. Потым Паўлюка зачынае займаць думка, як залучыць аб’ездчыка ў свае лапы.

Читать еще:  Можно ли сразу уволиться с работы. Как быстро уволиться с работы

Папiльнаваць яго ў лесе? Дык чорт жа яго ведае, калi ён будзе ехаць або iсцi, ды ў лесе яшчэ хто наткнецца, а пры людзях такiя справы не робяцца.

Падгаварыць хiба навабранцаў, каб аб’юшылi* яго, як будуць iсцi на прызыў. Але для гэтага трэба не менш гарца** гарэлкi ды i трудна зрабiць так, каб людзi не зналi яго намовы. Не! Калi рабiць, дык трэба зрабiць гладка, так, каб i камар носа не падтачыў.

* Аб’юшылi – зьбiлi да крывi.

** Гарнец – старая мера вадкасцi i сыпучых цел, роўная 3,28 лiтра.

I зноў завярцелiся Паўлюковы мазгi, пайшлi выдумляць хiтрыя сецi, у якiх павiнен быў заблытацца Сучынскi.

А каб проста падпалiць гада? Што ж? Падпалiць не штука, але цi хопiць розуму i хiтрасцi схаваць канцы ў ваду. Ды што ў яго ёсць? Згарыць будынак, дык будынак скарбовы, на руку будзе скарбу – страхоўку возьмуць i яшчэ падзякуюць, а самога зловяць – i бывай крама з таварамi! Паўлюку аж страшна стала, калi ўспомнiў, як бiлi i засудзiлi за падпал Трахiма Скарача. Не! Гэта не гадзiцца. I яшчэ многа спосабаў перадумаў Паўлюк, ды нiводзiн не здавольваў яго.

Нiчога не прыдумаў Паўлюк за ўсю ранiцу. I злосць яго брала, што нiчым не дапячэш Сучынскага. Але яму тут памог сусед Сцёпка Навой; памог знячэўку, i ў мыслях не маючы таго.

Гэта было ў панядзелак. Прыходзiць да Паўлюка Сцёпка пазычыць поўасьмiны*. Затрымаўся трохi, разгаварылiся. А Сцёпка якраз быў у нядзельку на рынку, хадзiў з жонкай купляць лён.

* Поўасьмiны – старая мера сыпучых цел, 24 кг.

От i расказвае Сцёпка, як у хаце крамнiка Хацкеля сяляне набiлi палiцэйскага стражнiка. Пятрусь Камар з Ябланоўкi i Мiкiта Трацяк з Малой Слабодкi зайшлi да Хацкеля выпiць па чарцы. Ну, цi мала якi можа быць у людзей iнтарэс. Сядзяць сабе яны, выпiваюць. Уваходзiць стражнiк, садзiцца каля стала, за якiм сядзелi Пятрусь з Мiкiтам, – прыляпiўся, як той клешч да сабачага вуха. Не гнаць жа чалавека вон ад стала. Налiваюць i яму чарку, бо ўсякая, лiчы, вантроба прагне гарэлкi. I ў стражнiка была гэткая вантроба, i ён таксама быў не промах наконт гарэлкi, асаблiва, калi гарэлка нiчога не каштуе.

Выпiлi адну поўпляшку, выпiлi другую, развязалiся языкi, з’явiлася i рызыка.

– Ну, што ж? – гаворыць Мiкiта стражнiку: – ты з намi пiў, стаў цяпер i ты.

– А ты знаеш, з кiм ты гаворыш? – пытае стражнiк.

– Даволi зiрнуць на тваю мардасiну, каб ведаць, якая ты штука, – адказвае Мiкiта, падпёршы рукою левы бок.

Слова за слова, завязалася сварка, а потым i бойка. Стражнiк хацеў хапiць шаблю, але Пятрусь, як абцугамi, сцiснуў яго за плечы.

– Нiчога не паможа табе гэта трапло, – гаворыць Пятрусь, ды разам з Мiкiтам павалiлi яго на зямлю i давай мясiць. Збiлi на горкi яблык. А Мiкiта яшчэ адрэзаў рамень ад шаблi, сказаўшы:

– Добра будзе вушкi паўстаўляць у лапцi.

Паўлюк слухаў, не прапусцiўшы нiводнага слова.

– I суда не будзе?! – спытаўся ён.

– Якi суд? Чалавек ты! Пабiлiся п’яныя, от i ўсё, – гаворыць сусед.

Выслухаўшы расказ суседа, Паўлюк павесялеў: яму прышла ў галаву мысль, якую ён так доўга шукаў i не мог знайсцi.

Спосаб быў знойдзены.

Цяпер застаецца залучыць на кiрмашы аб’ездчыка, завясцi яго куды-небудзь да Хацкеля цi Каца, напаiць, i тады можна будзе парахавацца.

У першую нядзельку адлажыў Паўлюк поўрубель грошай на гарэлку, якую ён вып’е з Сучынскiм, запрог конiка i ўжо сабраўся ехаць. Неспакойна трохi было на сэрцы ў Паўлюка, дый злосць яго стала праходзiць, i ён гатоў ужо быў плюнуць i на той воз дроў, што на каморы абярнуў яму аб’ездчык, i на самога аб’ездчыка. Але, як ён выязджаў з двара, жонка, выткнуўшыся з сяней, гаворыць да яго:

Источники:

https://fantlab.ru/edition137262
https://libking.ru/books/prose-/prose-rus-classic/27821-yakub-kolas-strakaza-na-belorusskom-yazyke.html
https://nice-books.ru/books/proza/russkaja-klassicheskaja-proza/172408-yakub-kolas-to%D1%9Estae-palena-na-belorusskom-yazyke.html

голоса
Рейтинг статьи
Ссылка на основную публикацию
Статьи c упоминанием слов:
Для любых предложений по сайту: [email protected]